Марыя Калеснікава з СІЗА: Ведаю, што многія стаміліся... Але мы ўжо перамаглі!

«Ведаю, што многія стаміліся і можа здавацца, што вайна беларускіх уладаў супраць уласнага народа ніколі не скончыцца...» — піша Марыя Калеснікава з СІЗА

photo_2021_07_16_12_04_40.jpg

Марыя Калеснікава з СІЗА распавядае, як гэта складана — «выціскаць з сябе раба, па кроплі». Словы Марыі перадае тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі. — Год таму ўтрох са Святланай і Веранікай за 15 хвілін мы прынялі вельмі важнае рашэнне. Я ведаю, што было нялёгка, але Святлана і Вераніка падтрымалі прапанову штаба Віктара Бабарыкі. І праз некалькі тыдняў кампаніі мы ўсе разумелі — Беларусь прачнулася.Я шчыра захапляюся і ганаруся беларусамі. Ведаю, што многія стаміліся і можа здавацца, што вайна беларускіх уладаў супраць уласнага народа ніколі не скончыцца.Але гэта не так. Мы ўжо перамаглі: перш за ўсё сваю абыякавасць — гэта самае важнае. Гэта вельмі складана — выціскаць з сябе раба, па кроплі, але неабходна для нас, для нашай будучыні.Мы разам здолеем гэтаму даць рады. Я ганаруся, што я беларуска.