Курсант Акадэміі МУС: «Я стаў сведкам злачынства» (відэа)

Уладзіслаў Бацян, курсант чацвёртага курса Акадэміі МУС, пакінуў навучанне і звярнуўся з заклікам да іншых сілавікоў: «Хопіць збіваць свой народ».

Уладзіслаў Бацян. Скрыншот з відэа

Уладзіслаў Бацян. Скрыншот з відэа



Былы курсант запісаў відэазварот, у якім звярнуўся да былых аднакурскікаў і да іншых афіцэраўраваў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не хоча станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады. Лукашэнка працягвае выкарыстоўваць супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, каб утрымаць улады, адзначыў Уладзіслаў Бацян. «Звяртаюся да супрацоўнікаў сілавых структур: хопіць маўкліва выконваць злачынныя загады. Хопіць збіваць свой народ», — сказаў хлопец.

Таксама Уладзіслаў Бацян распавёў, што стаў сведкам таго, як старшыня выбарчай камісіі фальсіфікаваў выбары — закідваў бюлетэні ў скрыню, калі ўчастак быў яшчэ закрыты.