ГУБАЗіК затрымаў тыктокера з 58 тысячамі падпісчыкаў
Аб затрыманні TikTok-блогера пад нікам lexmask, на акаўнт якога падпісаныя 57,7 тысяч чалавек, пахваліўся ГУБАЗіК.
На відэа, апублікаваным сілавікамі, малады чалавек у масцы і шапцы кажа, што яго завуць Аляксей Бондар і што ён вядзе TikTok-акаўнт, а таксама тэлеграм-канал, адзначае Медыязона.
Далей на запісе хлопец здымае шапку і маску і кажа, што падпісаны на «дэструктыўныя каналы», а раней хадзіў на мітынгі.
Сілавікі ўдакладнілі, што затрымалі тыктокера нібыта за тое, што ён «хайпаваў на ваенным канфлікце», а затым «высветлілася, што і сам у жніўні 2020» удзельнічаў у пратэстах. Таксама яны напісалі, што спецыялісты дадуць ацэнку «публічным выказванням тыктокера».