ГУБАЗіК разграміў кватэру прэс-сакратаркі палка Каліноўскага Крысціны «Чабор»

ГУБАЗіК разграміў чарговую кватэру. Гэтым разам — прэс-сакратаркі палка Каліноўскага Крысціны «Чабор»

photo_2022_11_05_10_35_25.jpg

Сілавікі раскідалі рэчы, зламалі шафы і канапы, разбілі люстэркі і нават закаткі, што стаялі ў кладоўцы.

Праваабаронцы адзначаюць, што раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляванне» Яніны Сазановіч, грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец.