Гарнякі «Белкалія» працягваюць італьянскую забастоўку

У аўторак апоўдні некалькі дзясяткаў шахцёраў, якія падтрымліваюць стачку "Беларуськалія", выйшлі да адміністрацыйнага будынка аб'яднання, размешчанага ў цэнтры Салігорска, паведамляе Салідарнасць.

443bccb469f070e3627ec.png


Ля ўваходу ў галаўны офіс у іх адбылася сустрэча з в.а. кіраўніка незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ «Беларуськалій» Анатолем Рылавым, а таксама кіраўнікамі НПГ усіх рудаўпраўленняў.
Апошнія паабяцалі, што зробяць усё магчымае, каб абараніць удзельнікаў стачкі.
Прагучала, што адзін дакумент рыхтуецца, а другі, у якім кіраўніцтва "Белкалія" заклікаецца да дыялогу з работнікамі па раней агучаных патрабаванням, — ужо накіраваны наймальніку.
Падчас сустрэчы з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія папярэдзілі пра незаконнасць сходу, і настойліва папрасілі разысціся. Гарнякі, абмеркаваўшы бягучую сітуацыю, разышліся самастойна.
Нагадаем, напярэдадні лідар стачкама "Беларуськалія" Анатоль Бокун быў асуджаны і адпраўлены на 15 сутак за краты. Тым часам працаўнікі прадпрыемства па закліку страйкаму працуюць паводле інструкцыі, выконваючы тэхніку бяспекі на працоўных месцах. Гэта азначае італьянскую забастоўку.