Facebook і Instagram аднавілі працу пасля шасцігадзіннага збою
Карыстальнікі паведамляюць, што сацыяльныя сеткі Facebook і Instagram аднаўляюць сваю працу пасля збою, у іх назіраецца рост трафіку.
Паводле звестак сэрвісу сеткавага агляду Kentik, пасля
абвалу а 15:39 (18:39 паводле мінскага часу), праз 5,5 гадзіны сацсеткі
зноў зарабілі. У Беларусі ў гэты час ужо была ноч.
Карыстальнікі таксама паведамляюць, што атрымалі магчымасць
доступу ў Facebook і Instagram, нягледзячы на тое, што некаторыя праблемы яшчэ
назіраліся.
Раней тысячы карыстальнікаў па ўсім свеце паскардзіліся на
перабоі ў працы месенджара WhatsApp, а таксама сацыяльных сетак Facebook і
Instagram. Услед за гэтым маштабным збоем карыстальнікі паведамілі аб праблемах
у працы Twitter, Google і Amazon, адзначаюць РІА «Новости».
Збой у працы сацыяльнай сеткі Facebook стаў самым сур'ёзным
і працяглым з 2008 года. Кіраўнік тэхслужбы сацсеткі Майк Шрепфер лічыць, што
калапс адбыўся з-за праблем з сеткай.