Дырэктара прыватнай друкарні падазраюць у пагрозе нацыянальнай бяспецы
Дырэктара друкарні падазраюць у нанясенні шкоды нацбяспецы за друк «незарэгістраваных газет», пратэстных улётак і стыкераў.
На апублікаваным сілавікамі відэа неназваны мужчына заяўляе, што з ім па телеграму звязаўся нейкі Алег, які замаўляў друк «Сумленнай газеты» і «Народнай волі», якую адмовіліся друкаваць усе іншыя беларускія друкарні, паведамляе «Еўрарадыё».
«З восені мінулага года 39-гадовы дырэктар прыватнай
друкарні па вытворчасці рэкламы друкаваў незарэгістраваныя газеты, стыкеры і
ўлёткі пратэстнага толку, выкарыстоўваючы абсталяванне фірмы», — заяўляюць
у МУС. Па іх словах надрукаваную прадукцыю распаўсюджвалі кур'еры па ўсёй
краіне.
Сілавікі звязваюць гэтае затрыманне з затрыманым вясной
актывістам, жыхаром пасёлка Атоліна. Тады ў актывіста канфіскавалі больш за 30
тысяч газет, палітычных улётак і стыкераў. Сілавікі правялі ператрусы ў яго
доме, дзе канфіскавалі больш за 15 тысяч газет, 12 тысяч стыкераў і 4,5 тысячы
ўлётак.