Даследаванне «Беларусы Польшчы»: 99% беларусаў не падтрымліваюць Лукашэнку
Такія вынікі даследавання «Беларусы Польшчы» Алега Алампіева «Беларусы Польшчы»: не падтрымліваюць Лукашэнку, асуджаюць напад Расіі на суседнюю краіну і падтрымліваюць бок Украіны ў вайне.
Алег Алампіеў
правёў у траўні 2022 года даследаванне «Беларусы Польшчы: Стаўленне да вайны,
дапамога Украіне, дыскрымінацыя», піша ў сваім тэлеграме Генадзь Коршунаў
Кароткія вынікі даследавання «Беларусы Польшчы» наступныя:
- 99% беларусаў у Польшчы не падтрымліваюць Лукашэнку;
- 94% беларусаў у Польшчы падтрымліваюць бок Украіны ў вайне;
- 98% беларусаў у Польшчы не падтрымліваюць дзеянні Урада Беларусі ў супрацы з Расіяй у пытанні вайны;
- 99% беларусаў у Польшчы асуджаюць прадстаўленне беларускіх тэрыторый расійскаму войску;
- 83% беларусаў у Польшчы дапамагаюць украінцам.
- 31% беларусаў у Польшчы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пасля 24 лютага.