Хашчавацкі: хопіць быць “конямі”, на якіх аруць у тры плугі

Лукашэнка ўжо 22 гады арэ на дзесяці мільёнах беларусаў.



31fd769e_584b_40bf_ab60_0f9d8f9e41d3_mw1024_s_n.jpg

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў вядомы беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі, каментуючы словы Лукашэнкі пра тое, што павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх.

— Выказванне Лукашэнкі аб тым, што “мужчына ў 60 — гэта конь, у якога можна тры плуга запрэгчы”, выклікала шырокі рэзананс. Як вы ацэньваеце падобны “аргумент” у апраўданне павышэння пенсійнага ўзросту?

— Гэта натуральны працяг ўсіх тых “асалодаў”, якія нашы людзі назіраюць ўжо амаль 22 гады. Лукашэнка не ўчора пачаў ненавідзець людзей.

Я не здзіўляюся таму, што ён так сказаў. Я здзіўляюся таму, што людзі не разумеюць, што з часам нешта дрэннае закране кожнага. Калісьці, яшчэ да пратэстаў, я пытаўся прадпрымальнікаў: “Чаму вы не выходзіце?”. А яны адказвалі: “У нас усё нармальна”.

Калі ў чалавека ўсё "нармальна", а побач мучаць, знішчаюць, забіваюць кагосьці іншага — такі чалавек ператвараецца ў «каня», на якім можна араць. Таму нічога нечаканага ў заяве Лукашэнкі няма: мы добра ведаем, хто ён такі. Справа ў нас: мы павінны перастаць яго трываць.

— Як доўга яшчэ вытрымае “конік”? Многія эксперты, зыходзячы з дэмаграфічнай статыстыкі, сцвярджаюць, што рэдкі мужчына дажыве да новай пенсіі.

— Вось менавіта. У гэтым і мэта “рэформы”. Як не аддаць людзям заробленую пенсію? Першы варыянт: наогул адмяніць пенсію, але гэта выкліча незадаволенасць у людзей. Другі варыянт: даць пенсію, пачынаючы з 120 гадоў, напрыклад. І потым развесці рукамі: “Ты ж не дажыў”. Вось такім чынам і дзейнічае Лукашэнка.

Адабраць пенсію ў тых, хто яе можа атрымаць - вось пра што размова. На гэта ён і разлічвае.

У старажытнай Японіі старых выводзілі на гару Фудзіяма і там пакідалі да “чортавай бабулі”. Тут такая ж логіка: калі пажылы чалавек не можа прыносіць прыбытак і быць карысным, то яго можна і знішчыць. Лукашэнка выводзіць беларускіх пенсіянераў “на Фудзіяму”

.

— Рашэнне аб павышэнне пенсіённага ўзросту супала ў шэрагам іншых непапулярных мер: напрыклад, з павышэннем акцызаў на бензін. Гэта сімптаматычна, на вашу думку?

— Вядома, гэта сімптом. Фінансавая піраміда Лукашэнкі пацярпела крах. Але гэта было відаць і ў 2010 годзе, і ў 2008-м. Але, на жаль, не ўсе далі сабе справаздачу ў тым, што адбылося. У некаторых усё працягвала быць “у парадку”. На самай справе, даўным-даўно зразумела: усё накрылася медным тазам. І тыя, хто хаваў галаву ў пясок і рабіў выгляд, што “палітыка мяне не датычыцца” — вось нарэшце і дачакаліся.

Беларусам трэба перастаць быць "конямі”, на якіх аруць у тры плуга. Кожны павінен вызначыцца: ты чалавек ці ты конь, на якім аруць. А Лукашэнка сказаў, што думае: ён ужо 22 гады арэ на дзесяці мільёнах беларусаў.

Паводле: АГП