Беларускія 11-класнікі пачалі навучальны год без падручнікаў па гісторыі Беларусі
Наклад не паспелі надрукаваць і развезці па школах, піша Еўрарадыё.
![libros_de_texto.jpg libros_de_texto.jpg](/img/v1/images/libros_de_texto.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вучні адразу некалькіх устаноў пацвердзілі Еўрарадыё, што падручнікаў няма. Нельга іх прыдбаць і ў электронным варыянце — у адрозненні ад іншых дапаможнікаў, якія публікуюцца для вольнага выкарыстання.
Выпускнікі школ здаюць экзамен у тым ліку і па гісторыі Беларусі. Як цяпер рыхтавацца да іспытаў і засвойваць праграму — пытанне.