Беларускіх чыгуначнікаў палохаюць адказнасцю за датычнасць да «рэйкавай вайны»

«Беларускую чыгунку» чакае «зачыстка»?

У Беларусі ідзе «рэйкавая вайна». Фота: Следчы камітэт

У Беларусі ідзе «рэйкавая вайна». Фота: Следчы камітэт


«Беларуская чыгунка» можа трапіць пад маштабную «зачыстку», падчас якой пазбавяцца ад «нядобранадзейных супрацоўнікаў», піша тэлеграм-канал чыгуначнікаў. Найперш пад звальненне трапяць тыя, хто працуе з дакументацыяй «абмежаванага распаўсюду» ці звязаны з арганізацыяй руху цягнікоў.
Прычына акцыі — дзейнасць «партызанаў» на чыгунцы, якія намагаюцца зрываць перавозкі па Беларусі расійскай ваеннай тэхнікі. Задача спецслужбаў — спыніць уцечку інфармацыі пра графік руху цягнікоў. Чыгуначнікам пачалі даваць на подпіс паперу з пагрозамі крымінальнай адказнасці за дачыненне да «рэйкавай вайны» і нават за заклікі да яе.
Нагадаем, у Беларусі ад самага пачатку нападу Расіі на Украіну партызаны выводзяць са строю чыгуначныя шляхі, праз якія пастаўляецца расійская зброя. Тут можна паглядзець храналогію падзей.