Андрэя Пачобута папярэдзілі, каб не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях

4 сакавіка да гродзенскага журналіста наведаліся супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку сам Пачобут.  



060822pa.jpg

Фота news.21.by

Паводле журналіста, яны “пад роспіс” папярэдзілі яго пра недапушчальнасць яго ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях — як асобы, што адбывае пазбаўленне волі з адтэрміноўкай.

Пра якую менавіта акцыю (ці акцыі) ідзе гаворка, міліцыянты не патлумачылі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"