Ад глабальнай няроўнасці да глабальнага папулізму
Адкуль узялася глабальная няроўнасць і чаму лозунгі, кшталту «Германія для немцаў» набываюць папулярнасць? Адказ на гэтыя пытанні прагучаць падчас лекцыі Вольгі Шпарагі «Ад глабальнай няроўнасці да глабальнага папулізму».
Венгрыя, Вялікабрытанія, Польшча, ЗША. Шэраг можна працягнуць. У гэтых, як і многіх іншых, дэмакратычных краінах, грамадства палярызаванае, а палітычныя лідары — папулісты. На парадку дня зноў з'явіліся нацыяналістычныя лозунгі, кшталту «Германія для немцаў», паколькі прадстаўнікі вельмі правых партый атрымалі месцы ў парламентах.
Аднак палітычныя тэарэтыкі не спяшаюцца вінаваціць ва ўсім грамадзян гэтых краін. Яны звязваюць працэсы, якія адбываюцца, з 30-годдзем «высокай глабалізацыі». Яе найважнейшым негатыўным наступствам стала глабальная няроўнасць. Яна, у сваю чаргу, дала штуршок да нараджэння новай-старой палітыкі ідэнтычнасці. У яе сэрца — ілюзія здабыць трывалы культурны суверэнітэт у адказ на страту суверэнітэту эканамічнага і палітычнага (Аппадураі).
У рамках лекцыі і дыскусіі слухачам прапануецца паглядзець на гэтыя працэсы з перспектывы, з аднаго боку, сучасных тэарэтыкаў сацыяльнай няроўнасці і (не) справядлівасці, з другога — даследчыкаў сучасных таварыстваў, у першую чаргу, еўрапейскіх. А таксама не застанецца па-за ўвагай беларускі кейс.
Лекцыя адбудзецца 16 кастрычніка (19:00) ў прасторы PUNKT.
Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
Пра аўторку:
Вольга Шпарага — філосаф, кандыдат філасофскіх навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ECLAB. вучылася філасофіі ў Беларусі і Германіі. Уваходзіць у навуковы савет часопісаў the Ideology and Politics Journal, The Interlocutor і pARTisan, а таксама філасофскай кніжнай серыі Libri Nigri. Стажыравалася ў Рурскім універсітэце г. Бохума і ўніверсітэце Фрайбурга (Германія), у Цэнтры тэарэтычных даследаванняў у Празе, Тэхналагічным універсітэце Варшавы і New School (Нью-Ёрк, ЗША). З'яўляецца аўтаркай манаграфіі «Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці» (Вільня: ЕГУ, 2010) інавуковым сурэдактарам сямі калектыўных манаграфій. У цяперашні момант да выдання ў серыі «ECLAB books» рыхтуецца яе манаграфія «Супольнасьць-пасля-Халакоста: на шляху да грамадства інклюзія».
Мерапрыемства ў Facebook.