Вытворца кантрацэптываў «Durex» і «Contex» абвясціў пра сыход з Расіі

Брытанская кампанія «Reckitt» пачала працэс перадачы правоў уласнасці на свой расійскі бізнэс трэцяму боку або сваім супрацоўнікам у РФ.

uwaaagcm3ua_960.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)


Брытанская кампанія «Reckitt» пачала працэс перадачы правоў уласнасці на свой расійскі бізнэс трэцяму боку або сваім супрацоўнікам у РФ. Пра гэта паведамляе «Reuters».
У Расіі працуе каля 1300 супрацоўнікаў кампаніі. Кіраўніцтва паабяцала выплачваць ім штомесячную зарплату да канца 2022 года.
«Reckitt» валодае брэндамі «Нурофен», «Стрепсилс», «Durex», «Contex», «Calgon», «Vanish», «Veet», «Evitest», «Cillit-Bang», «Tiret» і іншымі.
Таксама італьянскі вытворца кавы «Lavazza» заявіў аб рашэнні спыніць усю сваю дзейнасць у Расіі. А найбуйнейшы ў свеце незалежны нафтатрэйдар «Vitol Group» да канца года спыніў гандаль расійскай нафтай.