Беларусы масава выходзяць з дзяржаўных прафсаюзаў (дакумент)

У сеціве з'явіўся зварот ад прафсаюза Мінскага трактарнага завода ў Савет Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі, а таксама ў Савет прафсаюза «БЕЛПРОФМАШ», у якім паведамляецца пра страту даверу завадчан да прафсаюзнай арганізацыі.

p8191101_logo.jpg

Прыводзім тэкст звароту.
У апошні час у адрас прафсаюзнага камітэта ППА ААТ «МТЗ», прафсаюза «БЕЛПРОФМАШ» масава сталі паступаць заявы ад работнікаў Таварыства на выхад з шэрагаў членаў прафсаюза, па прычыне страты даверу да прафсаюзнай арганізацыі і не згоды з тым, што старшыня Орда М.С. 15.07.20г. заявіў, што ўсе члены прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад ФПБ, падтрымлівалі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. у выбарнай кампаніі 2020 года.
Прафсаюз заўсёды абараняў інтарэсы працоўных і заўсёды выконваў нейтралітэт у розных палітычных поглядах. Па выніках праведзенага 2020/08/17 года пасяджэння прафсаюзнага камітэта (Пратакол No3), а таксама з мэтай стабілізацыі маральна-псіхалагічнай абстаноўкі ў працоўных калектывах прадпрыемства і ўмацавання прафсаюзнага членства, просім Савет Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі разгледзець правамоцнасць заявы старшыні Орды М.С. аб падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. у выбарнай кампаніі 2020 года, ад імя ўсіх членаў прафсаюза, якія ўваходзяць у ФПБ. У выпадку прызнання неправамоцнымі дзеянні Орды М.С., разгледзець пытанне аб вызваленні яго ад пасады старшыні ФПБ.
У выпадку адмовы Савета ФПБ у вызваленні ад пасады старшыні ФПБ Орды М.С. просім Савет прафсаюза «БЕЛПРОФМАШ» ініцыяваць пытанне аб выхадзе прафсаюза са складу Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Таксама просім вас звярнуцца да сілавых структураў, прадстаўнікоў Следчага камітэта, органам пракурорскага нагляду па забеспячэнні бяспекі грамадзян РБ і спынення ў далейшым празмернага прымянення сілы, а таксама неабгрунтаваных затрыманняў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў у дачыненні да законапаслухмяных грамадзян.
Просім таксама забяспечыць больш хуткі аб'ектыўны разгляд спраў у дачыненні да затрыманых і спрыяць вызваленню грамадзян, якія не парушалі грамадскі парадак, не заклікалі да гвалтоўных дзеянняў, не наносілі ўрон маёмасці і не рабілі злачынстваў крымінальнага характару.
Просім звярнуцца ад імя прафсаюзаў да наймальнікаў па недапушчэнні ў далейшым прымянення жорсткіх санкцый да работнікаў заводаў, сяброў прафсаюза, якія бралі ўдзел у пратэстах, выказваючы сваю асабістую грамадзянскую пазіцыю.
Для нас, як завадчан, сёння вельмі важная цэласнасць калектыву і стабільнасць у рабоце. Ад нашай рытмічнай працы сёння залежыць дабрабыт некалькіх сотняў тысяч грамадзян і далейшае эканамічнаеразвіццё Рэспублікі Беларусь.