Палкан — трохлапы джэнтльмэн
Палкана выратавалі валанцёры. Калі даведаліся, што ля трасы Мінск-Брэст ляжыць збіты машынай сабака, адразу кінуліся туды. Сабаку адвезлі ў клініку і пачалі шукаць яго гаспадара. У бліжэйшай вёсцы даведаліся, што сабака другі год не мае дому. Былыя гаспадары прадалі хату і паехалі да сына ў горад. Новым гаспадарам Палкан таксама быў непатрэбны.
Палкана вылекавалі, але ён страціў заднюю лапку...
Калі вы не ў захапленні ад Палкана, значыць, вы яшчэ не знаёмыя!
Гэты сабака нікога не пакідае абыякавым — настолькі ён аптымістычны і прыязны.
Любімчык усіх жанчын — двухногіх і чатырохлапых — ён паводзіць сябе як сапраўдны джэнтльмен. Ладзіць і з нясмелымі дзяўчынкамі, і з энергічнымі хвастатымі падлеткамі.
Палкан выдатны ўсім — характарам, поглядамі на жыццё, вухам, якое тырчыць, і лапай, якой няма.
Не хапае яму толькі аднаго — сапраўднага гаспадара. Чаму гэты шчасліўчык не адгукаецца — не зразумела нікому. А Палканчык мірна чакае і верыць у тое, што ўсё будзе добра.
Здаровы, прышчэплены, апрацаваны ад паразітаў, спакладаны, у карку каля 45 см, каля 6 гадоў.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.