У Гастомелі скралі сцяну з графіці Бэнксі
У Гастомелі зрэзалі адно з графіці Бэнксі. Аднак злодзеяў ужо затрымалі.
Нядаўна ва Украіне з’явіліся муралы, што нагадалі мастацтвазнаўцам стыль знакамітага
вулічнага мастака Бенксі.
Праз нейкі час вядомы на ўвесь свет брытанскі вулічны мастак-ананім Бенксі пацвердзіў, што стварыў ва Украіне сем муралаў. Яго графіці можна было ўбачыць у Кіеве, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпені. Некаторыя яго працы былі на зруйнаваных падчас вайны дамах.
Сёння, 2 снежня, СМІ апублікавалі фатаздымкі скрадзенага разам з кавалкам сцяны графіці ў Гастомелі
Аднак паведамляецца, што зламыснікаў ужо затрымалі.
Гэта графіці было на сцяне разбуранага дома па вуліцы Праскураўскай, 2. Там была намаляваная жанчына ў халаце, з бігудзі і з вогнетушыцелем.