973-ці дзень вайны. Зяленскі заявіў, што ўзаемная адмова ад удараў па энергааб'ектах магла б «завяршыць гарачую фазу вайны»
Генеральны сакратар ААН — на саміце БРІКС у Казані. Ваенныя КНДР прыбылі ў Расію. Вялікабрытанія абучыла 200 украінскіх лётчыкаў, якія будуць лятаць на знішчальніках F-16. Распавядаем пра галоўнае, што адбылося падчас чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Генштаб УСУ: Расія працягвае атакаваць на Пакроўскім і Курахаўскім напрамках
За мінулыя суткі зафіксавана 166 боесутыкненняў, большасць з іх — на Пакроўскім і Курахаўскім напрамках. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.
У Генштабе паведамілі, што расійскае войска спрабуе выцесніць украінскіх вайскоўцаў з населеных пунктаў Міралюбаўка, Промінь, Лысоўка і Селідава на Пакроўскім кірунку. Найбольшая канцэнтрацыя войскаў назіраецца ў Селідава.
Ва Украіне Паветраныя сілы за ноч збілі 57 з 81 ударнага беспілотніка, запушчаных Расіяй
Дроны былі збітыя ў Адэскай, Мікалаеўскай, Вінніцкай, Сумскай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Цярнопальскай, Кіраваградскай, Кіеўскай, Палтаўскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай абласцях.
Яшчэ 15 беспілотнікаў былі лакацыйна страчаныя.
Таксама расійскія войскі атакавалі Адэскую вобласць кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-31П.
14 украінскіх беспілотнікаў над Расіяй
Над расійскімі рэгіёнамі за ноч былі знішчаны і перахоплены 14 украінскіх беспілотнікаў, паведамілі ў Мінабароны РФ. 10 Дронаў былі збітыя над Крымам, яшчэ чатыры — над Растоўскай вобласцю.
Таксама ў Чорным моры былі знішчаны чатыры безэкіпажныя катэры, якія рухаліся ў напрамку да Крыма, дадалі ў ведамстве.
FT: Зяленскі заявіў, што ўзаемная адмова ад удараў па энергааб'ектах магла б «завяршыць гарачую фазу вайны»
Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, узаемная дамоўленасць паміж Расіяй і Украінай аб спыненні ўдараў па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры магла б стаць крокам да завяршэння вайны. Гэтую заяву Зяленскага ў інтэрв'ю журналістам цытуе брытанская газета Financial Times.
«Мы ўбачылі падчас першага саміту, што можа быць прынятае рашэнне па энергетычнай бяспецы. Іншымі словамі: мы не атакуем іх энергетычную інфраструктуру, яны не атакуюць нашу. Ці можа гэта прывесці да завяршэння гарачай фазы вайны? Я думаю, што так», — прыводзіць словы Зяленскага FT.
Раней Зяленскі неаднаразова назваў правядзенне перамоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным бессэнсоўным, паколькі ён не прадэманстраваў гатоўнасць да міру і можа выкарыстоўваць любую паўзу ў баявых дзеяннях у сваіх інтарэсах, нагадвае Бі-бі-сі.
Вялікабрытанія абучыла 200 украінскіх лётчыкаў, якія будуць лятаць на знішчальніках F-16
Пра гэта распавёў намеснік міністра абароны краіны Люк Полард. Ён дадаў, што Вялікабрытанія будзе падтрымліваць Украіну "столькі, колькі спатрэбіцца".
Ёсць сведчанні, што ваенныя КНДР прыбылі ў Расію, заявіў міністр абароны ЗША
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін пацвердзіў, што ў амерыканскага боку ёсць сведчанні прысутнасці ў Расіі вайскоўцаў з КНД, перадае Бі-бі-сі.
Раней разведслужбы Паўднёвай Карэі апублікавалі спадарожнікавыя здымкі, якія, па іх меркаванні, даказваюць, што паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо прыбылі ў расейскія часткі на Далёкім Усходзе і могуць быць хуткім часам адпраўленыя на вайну ва Ўкраіне. Аб гэтым жа заяўляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Кіраўнік Пентагона падкрэсліў, што ў яго няма звестак аб тым, якія задачы павінны выконваць паўночнакарэйскія ваенныя.
«Ёсць сведчанні, што ў Расеі знаходзяцца вайскоўцы з КНДР, — сказаў Осцін журналістам падчас візіту ў Рым (цытата паводле Reuters). — Што менавіта яны там робяць? Гэта пакуль незразумела. Нам з усім гэтым трэба разабрацца».
Генеральны сакратар ААН Гутэрыш прыбыў у Казань на саміт БРІКС
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыбыў у Казань на саміт кіраўнікоў дзяржаў БРІКС, у якім у ліку іншых прымаюць удзел Уладзімір Пуцін, лідэр Кітая Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі.
Раней Украіна рэзка раскрытыкавала рашэнне Гутэрыша прыняць удзел у казанскім саміце.
Таксама Гутэрыш плану сустрэцца з Пуціным, «каб абмеркаваць шляхі заканчэння вайны ва Украіне».