Выстаўлена абвінавачванне ўжо дзясяці затрыманым (абноўлена)
Ужо вядома, што ў спісе тых, каму прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 293 ч.3, цяпер, як мінімум 10 прозвішчаў. Не выключаны, што адзінаццатым будзе Андрэй Дундукоў. Не зразумелым пакуль застаецца лёс яшчэ 12 затрыманых.
Спачатку пра тое, што яе мужу прад'яўлена абвінавачванне паведаміла ў фэйсбуку
яго жонка Наста Дашкевіч. Пасля стала вядома, што, як мінімум, яшчэ
двум затрыманым таксама прад'явілі абвінвачванне па артыкуле 293 ч.3.
Нагадаем, затрыманні пачаліся 21 сакавіка. Сярод першых затрыманых быў Міраслаў Лазоўскі, яму сёння таксама прад'явілі абвінавачванне ў "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў". У гэты ж вечар пасля ўручэння прэміі "Дэбют" затрымалі Алеся Яўдаху, якому таксама ўжо прад'явілі абвінавачанне.
Дашкевіч быў затрыманы 22 сакавіка разам з Сяргеем Пальчэўскім і Арцёмам Леўчанкам на кватэры Уладзіміра Арлова.
Пасля ў спіс затрыманых пачаўся шырыцца. У выніку ў ім было ўжо 28 прозвішчаў. Адвакатаў да затрыманых хлопцаў дапусцілі толькі 29 сакавіка.
31 сакавіка стала вядома, што аднаго з затрыманых, Сяргея Барстока, вызвалілі пад падпіску аб нявыздзе.
1 красавіка на волю выйшлі Раман Васільеў, а таксама Арцём Леўчанка і Дзмітрый Крэмянецкі І Уладзь Яроменак.
А некаторым пачалі прад'яўляць абвінавачванні. Такім чынам, 31 сакавіка, абвінавачванні прад'яўлены: студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з «Маладога Фронту», менеджэру па продажах Аляксею Абрамаву і Андрэю Бяляўскаму, супрацоўніку кнігазбору Міраславу Лазоўскаму, кніганошу Алесю Яўдаху, а таксама Уладзіміру Румянцаву.
1 красавіка ад маці Сяргея Пальчэўскага стала вядома, што абвінавачванне прад'яўлена і яму.
Хутчэй за ўсё абвінавачванне прад'яўлена і Андрэю Дундукову. Следчыя дзеянні супраць яго праводзіліся ўчора сення скончыўся тэрмін яго затрымання без абвінавачвання, а на панядзелак вызваны адвакат.