Яшчэ чатыры вызваленыя за сёння
Здымак вызваленых Рамана Васільева і Дзмітрыя Крэмянецкага размясціў у сваім ФБ прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.
«Падазраюць у падрыхтоўцы да беспарадкаў з 2011 па 2017 год, падпісак аб невыездзе і неразналошванні няма, але забраныя пашпарты» — напісаў Барыс Гарэцкі. Актывісты працягваюць чакаць каля Валадаркі, ці не вызваляць кагосьці яшчэ.
Нагадаваем, 9 з 27 затрыманых па справе аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» ужо выстаўленыя абвінавачванні.
UPD Трэці вызвалены — Арцём Леўчанка. На здымку (крыніца — ФБ Насты Дашкевіч) злева направа Арцём Леўчанка, Раман Васільеў з жонкай, Дзмітрый Крэмянецкі.
UPD Чацьвёрты вызвалены — Уладзь Яроменак