Міраслаў Лазоўскі і ягоная нявеста Сьвятлана зьбіраюцца ўзяць шлюб

Нявеста Міраслава Лазоўскага Сьвятлана паведаміла Радыё Свабода, што пара абмяркоўвае магчымасьць пажаніцца.

miraslau_2.jpg

«Невядома, калі Міраслаў выйдзе. Мы вельмі актыўна перапісваемся. Я пасьля працы адразу іду да паштовай скрынкі, правяраю, ці няма раптам ліста ад яго. Калі знаходжу, то адразу сядаю пісаць адказ. Увесь вечар пішу. Зараз вось хачу раней на Галоўпаштамт прыехаць, каб пасьпець ліст укінуць да 9-й гадзіны. Там калі да 9-й укінеш, то ён у той жа дзень да адрасата дойдзе. Альбо заўтра на раніцу», — гаворыць Сьвятлана.

Паводле яе, спачатку кантактаваць зь Міраславам было няпроста, лісты не даходзілі. Ён нават распытваў, чаму Сьвятлана ня піша.

Чытаць далей: https://www.svaboda.org/a/28495050.html