Фігурантаў «справы патрыётаў» кормяць псіхатропамі і збіваюць

Стваральнік «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў расказаў журналістам, што арыштаваных катуюць, а за кратамі знаходзяцца больш за 19 чалавек.

9df66bce_9d22_44d4_b9b8_4eacd40cb48e.file.jpg


Да арыштаваных па “справе патрыётаў” прымяняюць псіхатропныя рэчывы й жорстка збіваюць. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай Беларускім домам у Варшаве, заявіў стваральнік арганізацыі “Белы легіён” Сяргей Чыслаў. Таксама ён паведаміў, што ў СІЗА утрымліваюць больш, чым 19 чалавек, датычных да арганізацыі вайскова-спартовага лягеру “Патрыёт” ды іх знаёмых. Беларускія сілавікі правялі арышты не толькі ў іх асяродзьдзі, але й сярод анархістаў і футбольных фанатаў. 
Чытаць далей тут: