Дашкевічу не выстаўлялі абвінавачанне ў стварэнні ўзброенага фармавання

Лідару маладафронтаўцаў Змітру Дашкевічу не выстаўлялі новае абвінавачанне — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

Здымак «Радыё Свабода»

Здымак «Радыё Свабода»


Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміла яго жонка Наста.
Па словах Насты Дашкевіч, яна сёння размаўляла з адвакатам і той нічога не казаў пра новае абвінавачанне. «Змітру ва ўсякім разе абвінавачання пра ўзброенае фармаванне не выстаўлялі. Яго па-ранейшаму абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, як і было пасля затрымання», — распавяла яна.
Нагадаем, што КДБ затрымаў некалькі дзясяткаў чалавек па «справе патрыётаў». Спярша іх вінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. 11 красавіка газета "Советская Белоруссия" паведаміла, быццам 17 з затрыманых 35 чалавек атрымалі новае абвінавачанне — у стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. КДБ пацвердзіла звесткі галоўнай афіцыйнай газеты, аднак ніякіх прозвішчаў не агучыла. 
Паводле «Еўрарадыё»