Полк Каліноўскага: Актыўны наступ Расіі на Харкаўскім кірунку пратрымаўся 3 тыдні

«Ад «Кіеў за тры дні» перайшлі да «Ваўчанск за тры тыдні», ды і тое не выйшла», — заявілі прадстаўнікі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. 

Фота: Полк імя Каліноўскага

Фота: Полк імя Каліноўскага

Прэс-служба Палку імя Каліноўскага

«Расійскае наступленне на Харкаўскім кірунку натыкнулася на супраціў ВСУ і практычна спынілася», – пішуць ваенныя аглядальнікі.

Актыўны наступ пратрымаўся 3 тыдні. Ад «Кіеў за тры дні» перайшлі да «Ваўчанск за тры тыдні», ды і тое не выйшла. Здаецца, з часоў легендарных 3% з такой лічбай лепей нічога не планаваць».

Глядзіце таксама

Нагадаем, 17 траўня Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала відэазапіс, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца пазыцыі расійцаў на Харкаўшчыне.

У подпісе да відэазапісу паведамляецца, што сумеснае кіраванне мінамётным агнём на харкаўскім кірунку прарыву ажыццяўляюць падраздзелы замежнага легіёну і палку Каліноўскага. 


Аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку. Фота: Полк імя Каліноўскага

Аэравыведка артылерыйскай групы рыхтуюцца да задання на Харкаўскім накірунку. Фота: Полк імя Каліноўскага

Расійскія войскі пачалі наступ ў Харкаўскай вобласці 10 траўня. 13 траўня ў Генштабе УСУ паведамілі , што расейскія вайскоўцы «маюць тактычны поспех» у баях за Ваўчанск.

На наступны дзень УСУ абвясцілі, што перасунулі свае сілы каля Ваўчанска «на больш выгадныя пазыцыі». У зводцы 16 траўня Генштаб заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы сарвалі планы Расеі рушыць наперад і замацавацца ў гарадской забудове Ваўчанска.

Па стане на 1 чэрвеня паведамлялася, што «ўкраінцы кантралююць 70 працэнтаў тэрыторыі горада». Але праціўнік спрабуе замацавацца.

Брыгада Нацыянальнай паліцыі «Лють» апублікавала відэа пра тое, як выглядае горад з паветра: «Расійцы губляюць пазіцыі ў горадзе Ваўчанск, але бязлітасна яго знішчаюць, штодня скідаючы дзясяткі авіябомбаў і сотні артылерыйскіх снарадаў».

За месяц баёў 19-тысячны горад Ваўчанск ператварыўся ў руіны. 

Крыніца: telegram