Айцішніцы, якой АМАП зламаў нагу, прыйшоў адказ з СК

У жніўні QA-інжынер правяла ноч на Акрэсціна. Потым трапіла ў лякарню з цяжкай траўмай — пераломам надкаленніка. Нагу, па словах дзяўчыны, зламалі ёй пры затрыманні супрацоўнікі АМАПу, паведамляе dev.by.



a37d0950d04a02ba7737deba2d986f3d.jpg

Учора пацярпелая QA-інжынер апублікавала ў сябе на старонцы ў Фэйсбуку адказ СК.

«Па выніках праверкі», Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта вырашыў адмовіць пацярпелай у распачынанні крымінальнай справы.

 

a2d990a7571de5e51a999a08078d3d16.jpg

 

Вось што пісала дзяўчына аб сваім затрыманні ў канцы жніўня:

— Амапаўцы пінкамі пагналі нас у бок аўтазакаў. Я не памятаю дакладна, у які момант мяне ўдарылі па калене. Здаецца, мяне збілі з ног гэтым ударам, але і калі я ўжо ляжала на асфальце — мяне білі нагамі ў берцах. Памятаю рэзкі боль у калене — так, што не магла наступаць на нагу, калі мяне цягнулі ў аўтазак.

У сам аўтазак мяне зацягвалі за валасы. Спачатку там былі толькі дзяўчаты, потым сталі кідаць яшчэ і хлопцаў. Хлопцаў кідалі прама на падлогу аднаго на іншага — штабялямі. Калі амапаўцы прыцягвалі новых, білі іх нагамі і дубінкамі. Праўда, аднаму хлопцу, які крыкнуў, што ён астматык, пакінулі балончык і давалі падыхаць, бо рукі ў яго былі звязаныя за спіной.

Усё гэта суправаджалася пастаянным матам, пагрозамі, абразамі і пытаннямі, колькі нам за гэта плацяць.

Тое, што гэта пералом, я зразумела адразу і спрабавала хоць неяк фіксаваць калена ў патрэбным становішчы, што ўскладнялася тым, што амапаўцы, якія праходзілі побач, часам штурхалі ў тое ж калена.

А гэта — заключжнне дактароў.

e98888e4f668b3543d3118f3222549a8.jpg