Не толькі SWIFT. ЕС забараніў даваць у Беларусь банкноты еўра

Еўрасаюз увёў абмежавальныя меры ў дачыненні да Нацыянальнага банка Беларусі. Яны аналагічныя прынятым у дачыненні да Расіі.

evro_1536x1025.jpg


Паводле заявы Еўракамісіі, прынята рашэнне «забараніць аперацыі з Цэнтральным банкам Беларусі, звязаныя з кіраваннем рэзервамі або актывамі, а таксама прадастаўленне дзяржаўнага фінансавання для гандлю і інвестыцый у Беларусі», піша REFORM.by.

Як паведамлялася раней, ад SWIFT будуць адключаныя тры беларускія банкі: «Белаграпрамбанк», «Банк Дабрабыт» і «Банк развіцця», а таксама іх даччыныя кампаніі.

Забараняецца лістынг і прадастаўленне паслуг у дачыненні да акцый беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў на гандлёвых пляцоўках ЕС з 12 красавіка.

Будзе абмежаваны прыём сродкаў з Беларусі ў Еўрасаюз, у прыватнасці забараняецца прыём у дэпазіты сродкаў больш за 100 тысяч еўра ад грамадзян або рэзідэнтаў РБ, адкрыццё рахункаў беларускіх кліентаў у цэнтральных дэпазітарыях каштоўных папер ЕС, а таксама продаж каштоўных папер, намінаваных у еўра, беларускім кліентам.

Нарэшце, ЕС уводзіць забарону на прадастаўленне банкнот еўра ў Беларусь.