У Харкаве адкрылі першы прыпынак-сховішча. Фота
Прыпынак-сховішча ў Харкаве мае 12 сядзячых месцаў. і камеры відэаназірання. Таксама на прыпынку будзе каля 100 кг пяску для тушэння ўзгаранняў, паведамляе тэлеграм-канал KharkivPolitics.
![photo_2022_08_19_15_14_53.jpg photo_2022_08_19_15_14_53.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_19_15_14_53.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прыпынак абсталяваны WI-FI і відэаназіраннем. Аб прыбыцці транспарту можна даведацца ад дыспетчара ці ўбачыць праз манітор.
![photo_2022_08_19_15_14_50.jpg photo_2022_08_19_15_14_50.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_19_15_14_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2022_08_19_15_14_57.jpg photo_2022_08_19_15_14_57.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_19_15_14_57.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як адзначыў мэр горада Ігар Церахаў, «Харкаву неабходна ўсталяваць мінімум 25 падобных прыпынкаў у месцах масавага збору людзей і частых абстрэлаў».
![photo_2022_08_19_15_14_47.jpg photo_2022_08_19_15_14_47.jpg](/img/v1/images/photo_2022_08_19_15_14_47.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, расейцы абстрэльваюць Харкаў ракетамі цягам 17-19 жніўня. У выніку трапляння ракеты ў будынак інтэрната загінуў 21 чалавек, сярод іх хлопчык 2009 года нараджэння. Удалося выратаваць 9 чалавек, у тым ліку, дваіх дзяцей. З-пад завалаў дасталі целы шасці чалавек.
![Расійскія войскі абстралялі два інтэрнаты ў Харкав: 9 забітых і больш за 30 параненых Расійскія войскі абстралялі два інтэрнаты ў Харкаве. Загінулі не менш за восем чалавек](/img/v1/images/harkau_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)