Ракетны ўдар па Дняпры: знішчаны цэлы квартал (фота)
У суботу, 26 лістапада, расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па горадзе Дняпры. У выніку атакі быў знішчаны цэлы квартал.
Сёння расійская армія нанеслі ракетны ўдар па Дняпры. Не менш за 13 чалавек параненых, чацвёра з іх шпіталізаваныя. Паводле ўкраінскай паліцыі, «прылёт» быў зафіксаваны ў Амур-Ніжнядняпроўскім раёне. У выніку варожай атакі ў прыватным жыллёвым сектары ўспыхнуў пажар, 7 дамоў разбураныя.
Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянцін Рэзнічэнка паведамляе: «Расійскія ракеты знішчылі мірны квартал у Дняпры».
На месцы траплення ракет працуюць усе службы, ратавальнікі разбіраюць завалы, і ёсць верагоднасць, што пад імі можа быць чалавек.
«Да лекараў звярнуліся ўжо 13 чалавек, пацярпелых з-за ракетнага ўдару па Дняпры. Чацвёра ў бальніцы. Сярод іх — 17-гадовы юнак», — адзначыў Рэзнічэнка.
Кіраўнік вобласці апублікаваў фота з месца здарэння.
«Змардаваныя чалавечыя жыцці... пашматаныя дома. Знішчаныя камунікацыі. Расіянам нельга дараваць. Расіян можна толькі перамагчы», — дадаў Рэзнічэнка.
Паводле РБК, korrespondent.net, t.me/dnipropetrovskaODA