Пуцін збіраецца пазбаўляць грамадзянства «ненадзейных» новых грамадзян

Гэта будзе датычыцца тых, хто атрымаў грамадзянства не ад нараджэння. Пазбаўляць будуць за фэйкі аб войску, удзел у непажаданых арганізацыях і заклікі да сепаратызму.

pucin_2_1.jpg


Норма будзе дзейнічаць у адносінах да тых, хто атрымаў пашпарт не па праве нараджэння, а, напрыклад, з прычыны «далучэння» Расіяй новых тэрыторый, паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва.
Пазбавіць расійскага грамадзянства могуць за: распаўсюджанне фэйкаў аб УС РФ і дыскрэдытацыю расійскага войска; здзек са сцяга і герба Расіі; удзел у дзейнасці непажаданай арганізацыі; заклікі да сепаратызму; замах на жыццё дзяржаўнага дзеяча і заклікі да экстрэмізму.

paszpart_rf.webp

Адзначаецца, што рашэнне аб пазбаўленні грамадзянства можа быць прынята незалежна ад таго, калі было ўчынена «злачынства».