Мінабароны РФ: расійскія войскі сышлі з Лімана
Мінабароны Расіі заявіла аб адводзе войскаў з Лімана Данецкай вобласці, куды раней увайшлі ўкраінскія войскі.
«У сувязі са стварэннем пагрозы акружэння саюзныя войскі былі адведзены з населенага пункта Ліман на больш выгадныя рубяжы», — паведаміла расійскае Міністэрства абароны.
Раней паведамлялася, што 5-тысячная расійская групоўка ўзята ў «кацёл» у Лімане. Паводле інфармацыі расійскага боку, выглядае, што захопнікі вырваліся з акружэння. Ці так гэта на самай справе, дакладна невядома.
Вызваленне Лімана — важны этап контрнаступу УСУ. Баі за горад трывалі тры тыдні.