Контрнаступ: УСУ вызвалілі больш за 20 населеных пунктаў і 700 квадратных кіламетраў на двух кірунках
Прадстаўнік Узброеных сіл Украіны ці не ўпершыню распавёў пра вынікі контрнаступу ў кірунку Харкава. Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УСУ Аляксей Громаў зрабіў гэта падчас брыфінгу.
Ён адзначыў, што на Краматорскім кірунку ўкраінскія байцы прасунуліся ўглыб да 2 кіламетраў, піша «Главред»
«Падчас вядзення наступальных дзеянняў на Славянскім кірунку падраздзяленні 103 асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны разам з падраздзяленнем 15 палка Нацгвардыі прасунуліся ў глыбіню да 3 км і вызвалілі населены пункт Азёрнае», — дадаў Громаў.
Ён заявіў, што ў Харкаўскай вобласці ўкраінскія абаронцы вызвалілі больш за 20 населеных пунктаў, якія часова былі акупаваныя расійскімі захопнікамі.
У прыватнасці, паводле яго слоў, у рамках правядзення ваеннай аперацыі на Харкаўскім кірунку з мэтай аднаўлення страчаных тэрыторый з пачатку тыдня Узброеныя Сілы Украіны ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Нацыянальнай гвардыі і іншымі сілавымі структурамі вядуць актыўныя дзеянні на пэўных напрамках.
«У цяперашні час воінскія часткі ўклініліся ў абарону праціўніка на глыбіню да 50 кіламетраў Працягваюцца фільтрацыйныя дзеянні ў шэрагу населеных пунктаў. Падчас вядзення актыўных дзеянняў на Харкаўскім кірунку вызваленыя больш за 20 населеных пунктаў», — заявіў прадстаўнік Генштаба.
Громаў дадаў, што Украіна вярнула пад свой кантроль 700 квадратных кіламетраў, якія былі акупаваныя РФ. Гаворка ідзе пра Харкаўскі і Паўднёвабугскі напрамкі.
Сілы абароны Украіны атачылі акупацыйныя войскі Расіі ў Балаклеі Харкаўскай вобласці. У горадзе ідуць баі. Траса на Купянск пад агнявым кантролем УСУ. Сітуацыя для акупантаў складаная.
Расійскія акупанты спецпадраздзяленняў СОБР, якія знаходзіліся ў гарадской мяжы Балаклеі, ужо не выходзяць на сувязь.
Напярэдадні дарадца офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч сказаў, што ў адным з гарадоў на Харкаўшчыне адбыліся неспрыяльныя для расійскіх акупантаў падзеі.
Над групоўкай ворага на Ізюмскім кірунку цяпер навісла сур'ёзная пагроза. Армія Украіны атрымала магчымасць наносіць удары ў Ізюме, Купянску і на Данецкам кірунку.