Для гвалтоўна мабілізаваных грамадзян Расіі ва Украіне распрацавалі чат-бот па здачы ў палон
Ва Украіне створаны афіцыйны тэлеграм-бот, у якім кожны, хто не хоча ваяваць супраць Украіны, можа пра гэта паведаміць загадзя.
Для гэтага трэба зарэгістравацца ў чат-боце з унясеннем пэўнай інфармацыі пра сябе.
Пасля таго, як такі чалавек апынуўся на тэрыторыі Украіны, яму трэба патэлефанаваць па нумары +38 066 580 34 98 ці +38 093 119 29 84. На гэтых нумарах ёсць усе мэсэнджары (Viber, WhatsApp, Тэлеграм, Signal). Чалавеку будзе гарантаваны бяспечны выхад.
Той, хто здаўся, самастойна вызначыць: ісці на абмен або прасіць прытулак ва Украіне. «Украіна — прававая дзяржава і прытрымліваецца нормаў міжнароднага права, у тым ліку выконвае Жэнеўскія канвенцыі па абыходжанні з ваеннапалоннымі», — адзначаецца ў паведамленні Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
Нагадаем, што раней Узброеныя сілы Украіны запісалі відэа для мабілізаваных расійцаў пра тое, як правільна здавацца ў палон.