Чаму свет «не ведае», што менавіта Расія ўзарвала Кахоўскую ГЭС?

Стан сістэмы міжнароднага права і бяспекі цяпер як найлепш характарызуе цытата: тое, што мёртвае, памерці не можа.

Затопленыя дамы — вынік падрыву на Кахоўскай ГЭС. Фота з сайта zv.zp.ua

Затопленыя дамы — вынік падрыву на Кахоўскай ГЭС. Фота з сайта zv.zp.ua

Як растлумачыць, чаму свет робіць выгляд, што «не ведае», хто падарваў дамбу Кахоўскай ГЭС, чаму заходнія медыя цытуюць «не ўпэўненых» афіцэраў заходніх разведак і Дзярждэпу, але, напрыклад, не сумняваюцца ў тым, што менавіта Украіна абстрэльвае Белгарадчыну?

Рэч вось у чым, тлумачыць Міхаіл Ганіцкі, шэф-рэдактар УНІАН:

— Калі Расію наўпрост абвінавацяць у тэрарыстычным акце — якім з'яўляецца падрыў дамбы — яе аўтаматычна прызнаюць краінай-тэрарыстам.

А гэта, у сваю чаргу, азначае поўную забарону на любы гандаль з РФ, акрамя спецыяльных праграм ААН тыпу «нафта ў абмен на прадукты харчавання» — як тое было з Іракам часоў Садама.

Ці будзе выконвацца такая забарона ўсім светам?

Заходнія лідары небеспадстаўна баяцца, што не. Ну, нават украінцы разумеюць, што наўрад ці.

Таму што індусы не адмовяцца ад таннай расійскай нафты, пакуль звараны з яе бензін з радасцю купляюць ЕС і Афрыка. А яшчэ індусы тэхнічна здольныя абслугоўваць мноства расійскай зброі, якой аснашчаныя індыйскія войскі.

Такім чынам, паўтара мільярда насельніцтва Зямлі відавочна скажуць міжнародным санкцыям «не сёння».

Плюс Кітай не гатовы губляць расійскія рынкі і расійскія рухавікі для сваіх самалётаў (асабліва напярэдадні вайны за Тайвань).

Афрыка як такая наогул ні ад чаго з Расіяй адмаўляцца не гатовая — пачынаючы ад турыстаў і працягваючы скрадзеным ва Ураіны збожжам (вы маглі пераканацца ў прымітыўнай нізасці тыповых прадстаўнікоў «Чорнага кантынента» ўчора — калі прэс-сек прэзідэнта ПАР публічна заяўляў, што так, яго прэзідэнта падчас паветранай трывогі адвялі ў бамбасховішча, а сам ён не спускаўся, але «не чуў» не толькі ніякіх выбухаў у Кіеве — але і нават сірэн паветранай трывогі «не чуў»).

Пра цяперашніх блізкіх партнёрах Масквы — Арменію, Казахстан, Грузію, Узбекістан, Турцыю — і зусім няма сэнсу згадваць.

Адпаведна, заходнія дыпламаты цалкам справядліва асцерагаюцца таго, што, пасля прызнання віны Расіі ў падрыве Кахоўскай плаціны, фейк, які і так ледзь дыхае, пад назвай «Сістэма міжнароднага права» канчаткова абрынецца — таму што ніхто (ці большасць краін, ва ўсялякім разе) не перастане гандляваць з краінай-тэрарыстам.

А паколькі нікога за гэты гандаль не змогуць ніякім чынам пакараць, то могуць пасыпацца і астатнія дзейныя санкцыйныя пакеты — тады і пэўныя краіны пачнуць свабодна гандляваць з Іранам, ядзерным клоўнам Чэн Ынам, Кубай, Венесуэлай, самалійскімі піратамі, эрытрэйскімі людаедамі і да таго падобнымі.

Вось, каб адцягнуць гэты непрыемны (але і непазбежны) момант — калі сістэма дзеючага сусветнага парадку абрынецца ўжо канчаткова — заходнія спецслужбы і прадукуюць трызненне кшталту «мы не ўпэўненыя, што адбылося на плаціне» — сваім СМІ, якія з-за гэтага пазбягаюць прамых абвінавачанняў рашыстаў, і такім чынам не падбухторваюць заходні электарат ціснуць на сваіх палітыкаў па гэтым пытанні.


Але ж так не можа працягвацца вечна, — заўважыце вы. Не, можа, — адкажу я.

Успомніце, колькі гадоў прайшло, перш чым расійскі бок абвінавацілі ў трагедыі MH-17 і як менавіта РФ абвінавацілі (форма ў міжнародным праве важнейшая за змест).

А яшчэ — на Захадзе чакаюць, калі Крэмль трохі «адумаецца» і знойдзе якога-небудзь казла адпушчэння, тыпу канкрэтнага афіцэра, які «запанікаваў і аддаў злачынны загад». Тады можна будзе паспрабаваць лічыць тэрарыстам яго, але не ўсю Расію. І не будзе неабходнасці спрабаваць зрабіць невыканальнае — калектыўна забараніць гандаль з РФ.

Але ў Крамлі гэтага рабіць не хочуць — там дэманстратыўна здзекуюцца з заходняй куколд-дыпламатыі і плануюць новыя спосабы выпрабаванняў «межаў дазволенага».

Стан сістэмы міжнароднага права і бяспекі цяпер найлепшым чынам характарызуе цытата: тое, што мёртвае, памерці не можа.