Бундэсвер: Нападу РФ на NATO можна чакаць праз пяць гадоў
Праз 5-8 гадоў расійскае войска будзе абсталяванае і ўкамплектаванае так, што будзе здольнае да нападу на тэрыторыю NATO, мяркуе генеральны інспектар бундэсвера. Германія павінна падрыхтавацца да такога найгоршага сцэнару, піша «Нямецкая хваля»упэўнены ён.

У бундэсверы лічаць магчымым напад РФ на NATO. Ваенны парад у Вільні.
Генеральны інспектар бундэсвера Карстэн Броэр (Carsten Breuer) папярэдзіў, што аб расце ваенная небяспека РФ для Захаду расце. «Мы назіраем, што расійскае войска арыентуецца ў кірунку Захаду», — заявіў ён у інтэрв'ю газеце Sächsische Zeitung, якое цытуе агенцтва dpa ў аўторак, 23 ліпеня.
Нападу РФ можна чакаць праз 5-8 гадоў
Паводле ацэнкі Броэра, праз 5-8 гадоў ВС РФ будуць укамплектаваныя і абсталяваныя такім чынам, што стане магчымым напад на тэрыторыю NATO. Пры гэтым вышэйшы па рангу афіцэр бундэсвера спаслаўся на ўласны аналіз, інфармацыю спецслужбаў і ўзброеных сіл саюзнікаў Германіі, а таксама заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Глядзіце таксама

Ён адзначыў, што расійская армія атрымлівае штогод ад 1000 да 1500 танкаў, у той час як пяць найбуйнейшых еўрапейскіх краін NATO маюць сумарна толькі палову гэтай колькасці. У прыватнасці, у бундэсвера маюцца каля 300 баявых танкаў, адзначыў нямецкі генерал.
«Калі да гэтага патэнцыялу дадаць намер, які можна вызначана прачытаць у заявах Пуціна, то гэта павінна нас устрывожыць. Мая задача — думаць пра такі найгоршы сцэнар», — падкрэсліў ён далей.
На думку Броэра, для Германіі гэта азначае неабходнасць падрыхтавацца да магчымага нападу РФ праз 5 гадоў. Пры гэтым яшчэ не ўсе ўсвядомілі новую сітуацыю пагрозы, дадаў ён.
Глядзіце таксама

У бундэсверы не чакаюць хуткіх зменаў на фронце ва Украіне
Каментуючы сітуацыю ва Украіне, генеральны інспектар бундэсвера адзначыў, што не чакае ў бліжэйшы час значных змяненняў у раёнах баявых дзеянняў.
Пры гэтым магчыма правядзенне «невялікіх, павольных аперацый», але ажыццявіць буйнамаштабныя наступленні ў цяперашні момант складана, упэўнены ён. «Канцэнтрацыя войскаў будзе неадкладна заўважаная і прывядзе да прыняцця контрзахадаў», – растлумачыў генерал.
Пры гэтым пацярпелая ад расійскага ўварвання Украіна па-ранейшаму залежыць ад дапамогі партнёраў, нагадаў ён.
Глядзіце таксама
