Байдэн распавёў, як скончыцца вайна ва Украіне

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распавёў, якім ён бачыць заканчэнне вайны Расіі супраць Украіны і ці варта Украіне для гэтага стаць сябрам NATO.  І заявіў, што свет акажацца на слізкай сцежцы вайны, калі Захад не даваможа Украіне

Джо Байдэн разважае пра палітыку ў інтэрв'ю выданню Time.

Джо Байдэн разважае пра палітыку ў інтэрв'ю выданню Time.

Пра гэта Байдэн заявіў у буйным інтэрв'ю выданню Time.

У ім прэзідэнт ЗША шмат распавядаў пра сваю знешнепалітычную праграму, у прыватнасці пра погляды на Кітай, Тайвань, Украіну і Ізраіль, але мала гаварыў пра вайну Расіі супраць Украіны.

На пытанне, чым скончыцца вайна ва Украіне і якім павінен быць мір, ён адказаў: «Мір будзе выглядаць як гарантыя таго, што Расія ніколі не акупуе Украіну».

Ён зрабіў акцэнт на слове «ніколі», паўтарыўшы яго некалькі разоў.

Пры гэтым Байдэн дадаў, што гэта не азначае ўступленне Украіны ў NATO.

«І гэта не азначае NATO, што яны ўваходзяць у NATO. Гэта азначае, што мы маем з імі адносіны, як з іншымі краінамі, куды мы пастаўляем зброю, каб яны маглі абараняцца ў будучыні», — сказаў амерыканскі лідар.

Глядзіце таксама

Ён нагадаў, што ніколі не быў «гатовы падтрымаць натавізацыю Украіны».

Аднак Байдэн дадаў, што калі ЗША дазволяць Украіне прайграць, Польшча і іншыя краіны ўздоўж дэ-факта мяжы Расіі — ад Балканаў і да Беларусі — пойдуць за імі.

Журналісты таксама запыталіся ў Байдэна, ці існуе пагроза таго, што NATO знаходзіцца на слізкай сцежцы вайны з Расіяй.

«Не, мы апынемся на слізкай сцежцы вайны, калі нічога не зробім з Украінай», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Глядзіце таксама

Пра ролю NATO

Байдэн таксама распавёў пра сваё бачанне ролі NATO ў бяспецы ЗША.

«Я заўсёды лічыў, што ёсць два элементы амерыканскай бяспекі, і самы вялікі элемент і наш нарматыўны прыклад — гэта нашы саюзы, нашы альянсы».

Паводле яго слоў, ЗША стварылі «самы моцны альянс у гісторыі свету».

Ён дадаў, што калі Пуцін вырашыў напасці на Украіну, ЗША апублікавалі свае разведвальныя дадзеныя менавіта для таго, каб свет убачыў, што «мы ўсё яшчэ кіруем, мы ўсё яшчэ ведаем, што адбываецца».

Ён адзначыў, што сёння NATO нашмат мацней, чым калі ён стаў прэзідэнтам, і нагадаў, што змог не толькі ўмацаваць альянс, але і пашырыць яго.

Ва ўсіх сваіх заявах Байдэн цвёрда падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе з Расіяй. Аднак прэзідэнт ЗША неаднаразова падкрэсліваў, што амерыканскія вайскоўцы не будуць ваяваць ва Украіне.

Глядзіце таксама

Паводле time.comwww.bbc.com