«Ашчадбанк» Расіі сыходзіць з еўрапейскага рынку
«Ашчадбанк» Расіі прыняў рашэнне сысці з еўрапейскага рынку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскай фінансавага ўстановы.
У ім гаворыцца, што даччыныя банкі ў ЕС сутыкнуліся «анамальным адтокам грашовых сродкаў», а таксама пагрозай супрацоўнікам і аддзяленням. Акрамя таго, апошнія загады Банка Расіі не дазволяць яму падтрымаць свае еўрапейскія структуры, піша REFORM.by.
«Ашчадбанк» запэўнівае, што актываў банка дастаткова для ажыццяўлення выплат усім укладчыкам. Акрамя таго, уклады застрахаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Учора Еўрапейскі Цэнтрабанк дапусціў банкруцтва шэрагу «дачок» «Ашчадбанка» ў ЕС.