Гімнастак Беларусі і Расіі не дапусцілі да ўдзелу ў турніры Gracia Cup
Гэта было зроблена па патрабаванні Федэрацыі гімнастыкі Венгрыі. Спаборніцтвы пройдуць у Будапешце 28 і 29 жніўня.
«Мы ад пачатку ведалі, што расійскім і беларускім гімнасткам забаронена цяпер выступаць на турніры пад эгідай FIG (Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі), таму мы іх запрасілі да сябе на звычайны Клубны міжнародны турнір. Але потым нам з нашай федэрацыі гімнастыкі прыйшоў ліст пра тое, што зборныя Расіі і Беларусі не могуць зараз выступаць ні ў якіх спаборніцтвах», — кажуць у аргкамітэце турніру, піша «Е*рарадыё».
Як вядома, МАК рэкамендаваў адхіліць беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне. Вайна вядзецца ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.