Беларусаў і расійцаў не дапусцяць да ўдзелу ў Еўрапейскіх гульнях-2023

Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Спірас Капралас заявіў, што ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў на Еўрапейскіх гульнях-2023 у Польшчы на дадзены момант немагчымы.

540x360_en__1_.jpg

«Я ведаю, што гэтае пытанне хвалюе многіх з вас. Таму я павінен быць вельмі выразным у сваім адказе: у цяперашніх абставінах ўдзел расійскіх і беларускіх спартсменаў немагчымы», — цытуе Капраласа прэс-служба ЕАК.

Еўрапейскія гульні-2023 пройдуць у Кракаве з 21 чэрвеня па 2 ліпеня 2023 года. Спаборніцтвы ў шэрагу відаў стануць кваліфікацыйнымі для ўдзелу ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

Нагадаем, праз вайну беларускія і расійскія атлеты адлучаныя амаль ад усіх міжнародных спаборніцтваў.

У 2019 годзе Еўрапейскія гульні прайшлі ў Мінску. Беларусія ўлады зрабілі іх інструментам прапаганды, вырашыўшы прадэманстраваць клопат дзяржавы аб спорце і аб людзях. У такую карцінку было ўкладзена шмат грошай, але вялікага наплыву замежных заўзятараў, як і істотнай увагі да спаборніцтваў з боку беларусаў, не адбылося.