«Злуюся на яго: як можна быць такім наіўным і самому пайсці ў КДБ!»
Рагнеда як і Аляксандр Зімніцкі вучылася
на гістфаку. Пазнаёміліся яны на пачатку 2014 года, калі Аляксандр ужо
быў на пятым курсе, а яна ― на чацвёртым.
Пазнаёміліся дзякуючы агульнай сяброўцы-настаўніцы, якая вырашыла сваіх вучняў прывезці ў музей на гістфаку. Рагнеда ўзялася дапамагчы сяброўцы, а сярод іншых памагатых апынуўся Аляксандр.
“Я чула яго прозвішча, бо ён быў кшталту знакамітасці на нашым факультэце. Усе пра яго чулі, але я яго да той сустрэчы ні разу не бачыла”, ― з усмешкай прыгадвае дзяўчына.
“Нават самыя цяжкія абставіны ў жыцці маюць уласціваць праходзіць, вось, і гэтыя пройдуць. Па выніку, пакінуўшы таксама штосьці добрае ― напрыклад, наша з табою ліставанне”, ― з ліста Аляксандра Зімніцкага Рагнедзе.
Чытаць далей па спасылцы: https://euroradio.fm/zluyusya-na-yago-yak-mozhna-byc-takim-naiunym-i-samomu-paysci-u-kdb