Што найбольш уразіла «легіянера» Данілава за кратамі?
Фігурант «Справы патрыётаў» у лісце да сябра распавёў пра «адно з самых вялікіх сваіх экзістэнцыёных патрасенняў». Звязана яно не з ціскам адміністрацыі, умовамі ўтрымання альбо аспектамі крымінальнай справы...
Найбольшым патрасеннем аказалася колькасць моладзі, якая сядзіць па 328-м артыкуле, то бок за «абарот наркатычных сродкаў», а таксама асаблівасці гэтай публікі. «З-большага гэта маладыя наркаманы, так званыя «спайсы». Гэта хлопцы ад 14 год, а то і раней,» — піша Данілаў.
У Беларусі дзейнічае даволі жорсткае заканадаўства адносна парушальнікаў дадзенага артыкула: ужыванне караецца тэрмінам ад 2 да 5 год зняволення, распаўсюд — ад 8 да 15 год, распаўсюд, які стаў прычынай смерці — да 20 год за кратамі. Згодна адпаведнаму дэкрэту, умоўна-датэрміновае вызваленне асуджаных па арт. 328 КК РБ не практыкуецца.
Далей Данілаў прыводзіць прыклад хлопца, з якім давялося перасякацца ў СІЗА:
Нагадаем, што Віктар Данілаў перад пасадкай працаваў у школе, вёў курс медыцыны ў «Чырвоным Крыжы» ды прымаў удзел у летнках для моладзі бабруйскага спартова-патрыятычнага клубу «Патрыёт». Імаверна праз тое, што Данілаў увесь час працаваў з моладдзю ў якасці выхавацеля, доля моладзі, якая трапіла пад уплыў наркотыкаў, яму баліць асабліва.