Праверыць жанчыну, якая паведаміла Лукашэнку пра «баевікоў»
Мікалай Статкевіч просіць Ангелу Меркель праверыць грамадзянку ФРГ на дэтэктары хлусні.

Фота СБ
Пра гэта палітык напісаў у Facebook.
«Улічваючы, што гаворка ідзе пра лёс дзясяткаў беларускіх грамадзянаў, а таксама членаў іх семʼяў, прашу Вас даць распараджэнне органам правапарадку Вашай краіны запытаць звесткі аб грамадзянцы ФРГ, якая напісала ліст Лукашэнку. Кантактнымі дадзенымі гэтай грамадзянкі валодаюць беларускія спецслужбы, а фотакопія яе ліста сёння была апублікаваная дзяржаўнымі СМІ. Прашу таксама правесці допыт гэтай «сведкі» з выкарыстаннем дэтэктара хлусні», – піша ён.
Менавіта з ліста «фрау А.» пачалася справа «Белага Легіёна».
belsat.eu