Справа аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»: новыя арышты

Новым фігурантам палітычнага працэсу стаў гісторык з Бабруйску, а дзьвюм асобам ужо прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачанні.

37f712f3_e6e6_4819_94be_f79f21da3c17.file.jpg


Услед за супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага музею Аляксандрам Зімніцкім улады арыштавалі 29-гадовага ўраджэнца Бабруйску, таксама гісторыка паводле адукацыі, які працаваў у лягістычнай фірме. Пра затрыманьне паведаміў яго калега па ўнівэрсытэце Аляксей (імя зьмененае). Новы фігурант палітычнай справы «Белага легіёну» й «Маладога фронту» быў затрыманы ўвечары 29 сакавіка. Маці арыштаванага просіць пакуль не разгалошваць яго імя — кажа знаёмы затрыманага.
Чытаць далей тут: