Па «справе патрыётаў» вызвалілі спецназаўца Дукшта і памежніка Грэка
Паводле інфармацыі
закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», з СІЗА КДБ адпушчаныя
яшчэ двое фігурантаў справы аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў».

31 сакавіка з СІЗА КДБ выйшлі Вячаслаў Дукшт, спецназавец з Мар’інай Горкі, і Ілля Грэк, намеснік начальніка па ідэалогіі смаргонскага памежнага атрада. Абодва былі затрыманыя 21 сакавіка.
31 сакавіка
таксама быў адпушчаны Сяргей Барсток, а 1 красавіка — чатыры актывісты
«Маладога фронту» — Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і
Уладзімір Яроменак. У спісе затрыманых па справе аб падрыхтоўцы
«масавых беспарадкаў» застаецца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх ужо
прад’яўлены абвінавачванні паводле ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса
РБ.
http://nn.by/?c=ar&i=188400