Акцыя салідарнасці з палітвязнямі-патрыётамі (фота)
Маладыя
хрысціянскія дэмакраты правялі інфармацыйную акцыю салідарнасці і падтрымкі з
палітычнымі зняволенымі, затрыманымі па «Справе патрыётаў». У розных месцах
беларускіх гарадоў былі распаўсюджаныя ўлёткі з інфармацыяй пра
затрыманых.
"Ужо больш за два месяцы ў Беларусі незаконна за кратамі ўтрымліваюцца 18 маладых людзей. 17 траўня ў аднаго з палітычных зняволеных — у Сяргея Стрыбульскага — дзень народзінаў, які ён сустрэне за кратамі. Людзі павінны ведаць, што адбываецца ў нашай краіне і памятаць пра тое, што на месцы гэтых хлопцаў можа аказацца кожны з нас”, — адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.