Дваццаты дзень вайны. Што адбылося ноччу

Стала вядома, дзе знаходзіцца выкрадзены мэр акупаванага Мелітопаля. У Марыупалі, які ў аблозе, крытычная гуманітарная сітуацыя. Расійскія акупанты працягваюць кідаць бомбы на гарады. Ноч была неспакойнай, але іншых ва Украіне цяпер не бывае.

1647322344_2200.jpg

У Кіеве расійскі снарад трапіў у шматпавярховік

У Кіеве ў выніку абстрэлу з боку расійскіх акупантаў падвергнуўся разбурэнням чарговы шматпавярховы дом.

«15 сакавіка ў Падольскім раёне Кіева, у выніку траплення боепрыпасу ў дзесяціпавярховы жылы дом адбылося ўзгаранне з 1 па 5 паверхі. У 6:46 пажар лакалізаваны, а ў 6:51 — ліквідаваны. Падраздзяленнем ДСНС выратаваны 1 чалавек, які шпіталізаваны ў бальніцу. На месцы было прыцягнута 10 чалавек асабовага складу і 2 адзінкі тэхнікі ГУ ДСНС у г. Кіеве», — гаворыцца ў паведамленні.


Мэра захопленага Мелітопаля вывезлі ў Луганск

1647294214_4429.webp

У Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі заяўляюць, што выкрадзены акупантамі мэр Мелітопаля Іван Фёдараў знаходзіцца ў акупаваным Луганску, дзе яму інкрымінуюць справу аб «тэрарызме».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале кіраўніка ЗАВА Аляксандра Старуха.

«Паводле наяўнай інфармацыі на сёння, выкрадзены мэр Мелітопаля Іван Фёдараў знаходзіцца ў акупаваным Луганску, дзе яму інкрымінуюць справу аб «тэрарызме». Мэр Днепраруднага Яўген Мацвееў таксама ў палоне акупантаў, але яго лёс невядомы», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў ЗАВА паведамілі, што ў Бярдзянску расійскія вайскоўцы правялі ператрус у доме святара Праваслаўнай Царквы Украіны Алега Мікалаева-старшыні Савета хрысціянскіх цэркваў і арганізацый Бярдзянска, і пасля гэтага вывезлі яго ў невядомым кірунку.

На Сумшчыне ўзгаднілі шэраг «зялёных калідораў»

Сёння, 15 сакавіка, у Сумскай вобласці адкрыюць новыя эвакуацыйныя калідоры. Мясцовыя ўлады просяць людзей эвакуявацца менавіта імі, інакш можна загінуць. Эвакуацыя пачнецца ў 9 раніцы і працягнецца да 21:00.

Пра гэта паведаміў старшыня Сумскай аблдзяржадміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.

У прыватнасці, эвакуацыйныя калідоры ўзгаднілі з Сум, Канатопа, Шосткі, Трасцянца, Лебядзінага.

Напярэдадні, 14 сакавіка, ні адзін з «зялёных калідораў» для эвакуацыі насельніцтва ў Сумах не працаваў.

Заапарк на Кіеўшчыне просіць аб «зялёным калідоры» для жывёл

1647302786_9126.webp

Заапарк «12 месяцаў», што размешчаны ў горадзе Дзямідаў у Кіеўскай вобласці, просіць аб арганізацыі «зялёнага калідора» для гуманітарнай дапамогі жывёлам.

Пра гэта паведаміў яго стваральнік Міхаіл Пінчук.

«Жывёлы пакуль загінулі толькі ад бамбёжак і снарадаў, у асноўным ад панікі або разбіваліся самі ад страху. Тыя жывёлы, хто марозаўстойлівы, знаходзяцца ў знешніх вальерах і цяпер паміраюць ад голаду, экзоты патрабуюць цяпла — яны зараз паміраюць ад голаду і холаду. На жаль, газу няма, электрычнасці няма, дызель скончыўся», — распавёў Пінчук аб сітуацыі ў заапарку.

Паводле яго слоў, жывёлы выжываюць толькі дзякуючы некалькім заолагам, якія не змаглі выехаць і пакінуць іх. Зараз жывёлам раздаюць «рэшткі ад рэшткаў».

Меркаванне: Колькасць загінулых у Марыупалі можа дасягаць 20 тысяч

Дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка заявіў, што ў горадзе склалася катастрафічная сітуацыя, а колькасць ахвяр расійскіх абстрэлаў можа набліжацца да 20 тысяч. Па афіцыйнай і пацверджанай інфармацыі, па стане на 14 сакавіка колькасць загінулых у Марыупалі складае каля 2357 чалавек.

1647304464_4694.webp

Меркаванне пра 20 тысяч ахвяр Пётр Андрушчанка выказаў у эфіры «Настоящего времени», піша «Украінская праўда».

«Па загінулым мірным жыхарам у нас ёсць дадзеныя, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, таму што яны атрыманы ад паліцыі, узгоднены з медустановамі. Гэта малая жменька людзей, пра якіх мы ведаем. На ўчора (13 сакавіка) гэта было 1800 з невялікім чалавек. Яшчэ чатыры дні таму мы казалі пра «аптымістычныя» сцэнары — каля 10 тысяч ахвяраў на цяпер. Але з павялічанай інтэнсіўнасцю і з той жорсткасцю, якая ўзрасла ў разы, мы можам казаць пра тое, што калі цяпер завершыцца блакада і мы зможам прыступіць хоць бы да пошуку гэтых людзей, то ўжо на цяпер колькасць ахвяр будзе набліжацца да 20 тысяч», — сказаў Андрушчанка.

Ён адзначыў, што гарадскія могілкі размешчаныя на тэрыторыі, якая кантралюецца расійскім войскам, таму загінулых хаваюць «у дварах, на вуліцах». Аднак з-за інтэнсіўнасці абстрэлаў людзі «не могуць выйсці на вуліцу нават пахаваць блізкіх».

Андрушчанка таксама дадаў, што людзі эвакуіруюцца з Марыупаля на свой страх і рызыку, бо няма гарантый з боку расійскай арміі. Бяспека гарантуецца толькі на тым участку, які кантралюе ўкраінскае войска.

У сваю чаргу, у Марыупальскім гарсавеце заявілі, што па афіцыйнай і пацверджанай інфармацыі, па стане на канец дня панядзелка, 14 сакавіка, колькасць загінулых складае каля 2357 чалавек.

Раней у панядзелак дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што колькасць загінулых ужо перавысіла 2,5 тысячы чалавек. «Больш за 2,5 тысячы забітых — гэта па афіцыйных паведамленнях ад мясцовасці ўлады, наколькі я разумею. І гэта катастрофа, якой свет даў адпаведную ацэнку», — сказаў ён.