Фронту дапамагаюць усе. Як Луцкі герыятрычны пансіянат валанцёрыць для УСУ

Ужо дзесяць месяцаў жыхары Луцкага герыятрычнага пансіяната з дня ў дзень працуюць для дапамогі ўкраінскай арміі.

luczkyj_geriatrychnyj_pansionat_volontery_zsu_okopni_svichky_3.jpg

Выраб акопных свечак у луцкім герыятрычным пансіянаце. фота "Новинарня"


"Ні адна валанцёрская ініцыятыва ў Луцку не праходзіла без удзелу нашых жыхароў, — распавядае не без гонару дырэктар пансіяната Ала Гнацюк. — У першыя тыдні пачатку поўнамаштабнай вайны мы ляпілі варэнікі, пяклі пірагі і адпраўлялі іх на фронт байцам, людзям у прыфрантавыя і пацярпелыя рэгіёны. Мы плялі маскіровачныя сеткі, выраблялі ніткі для маскіровачных касцюмаў-"кікімар". Далей мясцовыя валанцёры далі запыт на выраб сухпайкоў з сухафруктаў. Нашы жыхары цяпер ахвотна б'юць і чысцяць арэхі для ўкраінскіх воінаў". 

Жыхары пансіяната штодня збіраюцца ў арттэрапеўтычным кабінеце. Зараз тут кіпіць праца па вырабе акопных свечак. Пажылыя людзі старанна наразаюць кардон, скручваюць яго і пакуюць у бляшанкі, якія прадастаўляюць працаўніцы сталовай. Да свечкі дадаюць яшчэ і кранальныя роспісу фарбамі з пажаданнямі перамогі.

Вырабляюць насельнікі пансіяната і розныя мілыя вырабы, абярэгі, пішуць лісты воінам.

Псіхолаг герыятрычнага пансіяната Ларыса Кусік кажа, што такая праца супакойвае і матывуе яе падапечных. Бо пажылыя людзі, асобы з інваліднасцю хочуць адчуваць сябе карыснымі, датычнымі да вялікай справы.

У пансіянаце пражываюць у тым ліку і ўнутрана перамешчаныя асобы з франтавых рэгіёнаў — цяпер іх 50.

73-гадовая Зоя Багачова з горада Курахава Данецкай вобласці. Калісьці яна, этнічная руская з Курскай вобласці РФ, на працягу 15 гадоў была мэрам Курахава. А цяпер жыве ў пансіянаце для пажылых людзей на Валыні.

"Першы час пасля эвакуацыі я хадзіла і ўсё шукала ў Луцку тых "бандэраўцаў". І чамусьці іх не знаходзіла, — іранізуе жанчына. — Затое сустракала добрых, гасцінных людзей, якія прытулілі мяне і забяспечылі ўсім неабходным". 

Цяпер Зоя Багачова разам з новымі суседзямі ў пансіянаце актыўна ўдзельнічае ва ўсіх валанцёрскіх ініцыятывах для ВСУ. "Робім гэта з вялікай любоўю да ўкраінскіх байцоў. І верым у нашу перамогу", — кажа яна.

Відэа Канстанціна Гомана, мантаж Андрэя Ігнаценкі