Фінскі фаст-фуд Hesburger закрывае свае рэстараны ў Беларусі

Пра намер закрыць рэстараны Hesburger у Беларусі разам з расійскімі ў прэс-рэлізе кампаніі паведаміў яе гендырэктар Кары Салмела.

39_88942561b08abd22207_4vgki.jpg


Паведамляецца, што ўсе рэстараны сеткі спыняць працу ў Расіі і Беларусі з-за агрэсіі ў дачыненні да Украіны.

«Мы зробім усё магчымае, каб як мага хутчэй зачыніць дзверы рэстаранаў у Расіі. Мэта — зачыніць летам усе рэстараны ў Расіі і Беларусі», — сказаў Салмела.

Hesburger пачаў працаваць у Беларусі ў 2017 годзе, цяпер ён мае чатыры рэстараны.