ЗША не адновяць ваенную дапамогу Украіне пасля падпісання дамовы пра карысныя выкапні — NBC News
Прэзідэнт Дональд Трамп прыватным чынам даў зразумець памочнікам, што падпісанага пагаднення аб пастаўках карысных выкапняў паміж Вашынгтонам і Кіевам будзе недастаткова для аднаўлення аказання дапамогі і абмену выведданымі. Пра гэта піша nbcnews.comса спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі і іншага амерыканскага чыноўніка. Ідзе 1110-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, развязанай пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Трамп хоча, каб дамова, якая дасць ЗША долю ў мінеральных рэсурсах Украіны, была падпісаная. Але ён таксама хоча ўбачыць змяненне стаўлення прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да мірных перамоваў, заявілі чыноўнікі выданню NBC News, што ўключае гатоўнасць пайсці на саступкі, такія як перадача часткі тэрыторыі Расіі. Трамп таксама хоча, каб Зяленскі зрабіў некаторыя крокі ў бок выбараў ва Украіне і, магчыма, у бок сыходу з пасады лідара сваёй краіны, заявілі чыноўнікі.
*****
Украіна можа атрымліваць даныя са спадарожнікаў Maxar Technologies у абыход блакіроўкі ЗША, піша Financial Times.
Па даных выдання, кіраўнік аддзялення кампаніі Андэрс Ліндэр заявіў, што любы з камерцыйных кліентаў арганізацыі, які з'яўляецца партнёрам і саюзнікам ЗША, можа выкарыстоўваць даныя, якія купляе ў Maxar Technologies, на сваё меркаванне, што ўключае і абмен данымі з саюзнікамі, напрыклад, з Украінай.
Раней, 7 сакавіка, у кампаніі заявілі, што на загад Белага дома адключылі доступ Украіне да сваіх спадарожнікавых здымкаў.
*****
ЗША спыняюць падтрымку ўкраінскіх F-16-Forbes. Каманда Трампа загадала спыніць жыццёва важную тэхнічную падтрымку сістэм глушэння для F-16, якія перадалі Украіне. Перад перадачай знішчальнікі мадэрнізавалі блокамі AN / ALQ-131, PIDS+ і ECIPS+, што павысіла іх здольнасць супрацьстаяць расейскім пагрозам. Цяпер ЗША адключылі гэтыя сістэмы, гэта нашкодзіць украінскім пілотам.
*****
ЗША адхілілі прапанову Канады стварыць у G7 працоўную групу для барацьбы з «ценявым флотам» расейскіх нафтавых танкераў, паведамляюць крыніцы Bloomberg.
Канада цяпер старшынюе ў арганізацыі і на наступным тыдні прыме саміт міністраў замежных спраў у Шарлевуа. Акрамя накладання вета на прапанову Канады стварыць спецыяльную групу для маніторынгу парушэнняў санкцый, праект заявы G-7, з якой азнаёмілася Bloomberg News, паказвае, што ЗША спрабавалі выдаліць слова «санкцыі», а таксама фармулёўку, якая спасылаецца на «здольнасць Расіі весці вайну» ва Украіне, замяніўшы яе на «атрымліваць прыбытак».
******
Кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Бруна Каль заявіў, што напад Расіі на Еўропу залежыць ад вайны ва Украіне. Калі яна завершыцца хутчэй, то і агрэсія РФ супраць Еўропы таксама, маўляў, адбудзецца раней: «хуткае спыненне вайны ва Украіне дазволіць расейцам выкарыстоўваць сваю энергію там, дзе яны напраўду гэтага хочуць, а менавіта супраць Еўропы».
*****
Францыя прадаставіць Украіне ваенную дапамогу на суму €195 млн. У пакет ваеннай дапамогі ўвойдуць авіябомбы AASM «Hammer», якія выкарыстоўваюць французскія знішчальнікі Mirage 2000, 155-мм артылерыйскія снарады. Таксама міністр узброеных сіл Францыі Себасцьян Лекорню заявіў, што Францыя паскорыць перадачу колавых танкаў AMX-10rc і бронетранспарцёраў VAB. Дапамога будзе прафінансавана за кошт адсоткаў з замарожаных актываў РФ.
*****
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў распавёў пра планы падтрымкі Украіны, якія рыхтуюць Нардычна-Балтыйскія краіны.
- Швецыя рыхтуе новы вялікі пакет ваеннай дапамогі, які ўключае ўзмацненне ўкраінскай СПА. Яго пастаўка плануецца сёлета.
- Нарвегія выдзяляе 7,8 млрд еўра ў 2025 годзе. Сродкі могуць быць накіраваны на ўзмацненне магчымасцяў на моры і СПА. Таксама Нарвегія падтрымлівае падрыхтоўку вайскоўцаў у рамках «Нардычна-Балтыйскай брыгады» і інвестуе ва ўкраінскі абаронна-прамысловы комплекс (АПК).
- Літва працуе над умацаваннем украінскай СПА, інвестыцыямі ў АПК і ўкладамі ў «чэшскую ініцыятыву», а Латвія сканцэнтравана на аснашчэнні падраздзяленняў УСУ, пастаўках снарадаў і супрацоўніцтве ў сферы АПК.
- Ісландыя ўдзельнічае ў інвестыцыях ва ўкраінскі АПК у рамках «дацкай мадэлі» і дапамагае рыхтаваць «Нардычна-Балтыйскую брыгаду».
- Фінляндыя працуе над пастаўкай артылерыйскіх снарадаў і рыхтуе новы пакет дапамогі.
- Эстонія рыхтуе новыя пастаўкі снарадаў і гатовая далучыцца да падрыхтоўкі «Нардычна-Балтыйскай брыгады».
- Данія разглядае дадатковыя інвестыцыі ва ўкраінскі АПК.
*****
Расейцы пачалі масіраваны наступ на Куршчыне, у той момант, калі адміністрацыя Трампа спыніла пастаўляць Украіне разведданыя і боепрыпасы, піша Forbes.
РФ прыцягнула да наступу адну з самых эфектыўных груп БПЛА — цэнтр перадавых беспілотных сістэм Рубікон. Сістэма працуе наступным чынам: выбіраюць кароткія ўчасткі дарог даўжынёй 100-300 метраў і масава атакуюць іх дронамі.
Гэтая расійская тактыка вывела са строю сотні ўкраінскіх транспартных сродкаў, сярод якіх грузавікі з пастаўкамі, баявыя машыны М2 Bradley і MaxxPro.
У справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW) гаворыцца, што баявыя дзеянні цяпер вядуцца ў населеных пунктах каля горада Суджа. Паводле апублікаваных 8 сакавіка геалакацыйных кадраў, расійскія войскі нядаўна захапілі сяло Чаркаскае Парэчнае на поўнач ад Суджы.
*****
У бальніцы памёр яшчэ адзін пацярпелы ў выніку ракетнага ўдару па Крывым Рогу 5 сакавіка. Колькасць загінулых павялічылася да шасці, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.
*****
Ноччу Расія запусціла па Украіне 119 БпЛА. Пацверджана збіццё 73-х дронаў, 37 беспілотнікаў — імітатараў — лакальна страчаныя. У выніку варожай атакі пацярпелі 6 абласцей.
*****
12 чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу Дружкоўкі.
8 сакавіка, каля 22 гадзін, расейскія войскі атакавалі Дружкоўку Данецкай вобласці. Папярэдне, для абстрэлу РФ выкарыстала «УМПБ Д-30 СН». Пад прыцэл акупантаў трапіла жылая забудова.
У выніку трох трапленняў сродкаў паражэння па дамах гараджан атрымалі раненні ў сваіх дамах шэсць жанчын і пяцёра мужчын. Акрамя таго, траўмаваная 15-гадовая дзяўчынка.
Расія атакавала Харкаўскую вобласць ударнымі беспілотнікамі. Паводле інфармацыі ДСНС, у Балаклеі два троны трапілі ў навучальную ўстанову. Ударнай хваляй і аскепкамі пашкоджаны жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі, бальніца, кафэ і прыпаркаваныя аўтамабілі.
Яшчэ адзін удар зафіксаваны ў вёсцы Качэтак Чугуеўскага раёна. Беспілотнік пашкодзіў будынак дзіцячай установы.
*****
24 ракеты ў дзень у сярэднім выпускалі расейцы па Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, піша Politico.
Выданне адзначае, што бывае зацішша з-за вытворчых праблем Масквы, але здараюцца дні, калі па аб'ектах крытычнай інфраструктуры і жылых кварталах ўкраінскіх гарадоў можа быць выпушчана да сотні ракет.
*****
Агульныя баявыя страты РФ з 24.02.22 па 09.03.25 склалі:
- асабовага складу — 885130 (+1180),
- танкаў — 10274 (+6),
- баявых браніраваных машын — 21360 (+14),
- артсістэм — 24206 (+58),
- РСЗА — 1310 (+3),
- сродкі СПА — 1101 (+2),
- самалётаў — 370,
- верталётаў — 331,
- БПЛА — 28362 (+190),
- крылатыя ракеты — 3120,
- караблі /катэры — 28,
- падводныя лодкі — 1,
- аўтамабільнай тэхнікі — 39933 (+142),
- спецтэхніка — 3773 (+1).