Што паглядзець у Гародні: касцёл св. Францішка Ксаверыя
Сённяшняя наша вандроўка ў Гародню. Пры дапамозе ўнікальнай тэхнікі «Лічбавая акварэль» аўтары гэтага відэа Ян і Юлія на канале «Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура» пакажуць вам знакаміты касцёл Францішка Ксаверыя такім, якім вы яго яшчэ не бачылі.
Езуіты ўладкаваліся ў Гародні са згоды і пры падтрымцы караля Стэфана Баторыя. У 1585 годзе быў заснаваны манастыр і пачалося фармаванне будучага архітэктурнага комплексу. Храм на той момант быў невялікім ды драўляным, толькі напрыканцы VXII стагоддзя было прынята рашэнне стварыць каменную святыню ў гонар аднаго з самых паспяховых місіянераў, якія здолелі скарыць шматлікія тэрыторыі Афрыкі і Азіі — Ігнацыя Лойла Францішка Ксаверыя. Завяршэнне будаўніцтва і ўрачыстае адкрыццё адбылося ў 1705 годзе.
Касцёл Францыска Ксаверыя выкананы ў стылі віленскага барока з элементамі ракако. Сучасны касцёл апраўляюць дзве вежы-званіцы.
Адмысловую ўвагу варта звярнуць на гадзіннікавы механізм, убудаваны ў адну з веж. Гэты гадзіннік лічыцца адным з найстарэйшых не толькі ў Беларусі, але і ў ва ўсёй Еўропе. Бо ён быў створаны яшчэ да таго, як заклалі будучы каменны касцёл. Уяўляеце, гадзіннік дагэтуль спраўна працуе!
У інтэр’еры храма адразу ўражвае сваёй веліччу і ўбраннем 21-метровы алтар. Яго ўпрыгожваюць розныя скульптуры і мноства дробных дэталяў: драўляныя калонкі іканастасаў, роспіс на фрэсках у скляпеннях і нішах.
Адзін з самых высокіх і вялікіх алтароў эпохі барока можна разглядаць бясконца. Ён быў выкананы да 1738 па праекце прускага скульптара. Усяго ў касцёле Францішка Ксаверыя 13 алтароў розных форм і памераў.
У снежні 1990 года папа Ян Павел II надаў гродзенскаму касцёлу статус Малой базілікі, а з красавіка 1991 года касцёл стаў кафедральным. Храмаў са статусам “Малая базіліка” ў Беларусі ўсяго тры. Акрамя гарадзенскага, яго маюць Будслаўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і касцёл Панны Марыі ў Пінску.
Калі будзеце ў Гародні – абавязкова наведайце касцёл Францішка Ксаверыя, бо гэта цудоўная магчымасць дакрануцца да сапраўднага архітэктурнага скарба Беларусі.
І падпісвайцеся на канал "Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура", каб не прапусціць новыя падарожжы па цудоўнай Беларусі! Да новых сустрэч!