Парасон. Медытацыя для абароны ад негатыву звонку
Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Калі падаецца, што ўсё навокал супраць вас, а зайздрасць, агрэсія, непаразуменне збоку іншых людзей затапляюць душу тугой, пазбаўляюць вас энергіі і радасці жыцця, адкрыйце свой чароўны парасон.
Парасон выкарыстоўваецца ў розных культурах з даўніх часоў. Прычым не толькі для абароны ад дажджу ці сонца. У старажытных культурах Кітая, Грэцыі гэта быў сімвал улады. У Індыі і па сёння парасон — абарона ад цёмных сіл і сімвал удачы.
Мы прапануем з дапамогай медытацыі раскрыць свой парасон — сімвал вашай улады над сітуацыяй і абароны ад негатыву звонку.
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!